viasna on patreon

Жанна Літвіна і Таццяна Рэвяка ў фотапраекце “Жанчыны-праваабаронцы”

2014 2014-12-01T16:42:54+0300 2014-12-01T16:43:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhanchyny-pravaabaroncy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жанна Літвіна і Таццяна Рэвяка ў праекце "Жанчыны-праваабаронцы". Фота: Алена Адамчык

Жанна Літвіна і Таццяна Рэвяка ў праекце "Жанчыны-праваабаронцы". Фота: Алена Адамчык

Сетка Дамоў правоў чалавека запусціла он-лайн фотавыставу жанчын- праваабаронцаў з розных краінаў, якая была адкрытая пасля прыняцця Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый гістарычнай рэзалюцыі па жанчынах-праваабаронцах у лістападзе 2013 года.

Фотавыстава была запушчана ў Сеціве з нагоды Міжнароднага дня жанчын-праваабаронцаў, які з 2004 года адзначаецца некаторымі еўрапейскімі арганізацыі 29 лістапада. Удзельніцамі праекта сталі прадстаўніцы арганізацый, што ўваходзяць у Сетку Дамоў правоў чалавека. Беларусь у фотапраекце прадстаўлена двума вядомымі асобамі - Жаннай Літвіной, старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў і Таццянай Рэвяка, сябрай Рады ПЦ “Вясна” і прэзідэнтам Беларускага Дома правоў чалавека ў выгнанні.

“Жанчыны-праваабаронцы кідаюць выклік гендэрнай няроўнасці і стэрэатыпам, змагаюцца за сэксуальныя і рэпрадукцыйныя правы, а таксама садзейнічаюць пашырэнню магчымасцяў і ўдзелу жанчын у жыцці грамадства. Яны часта кідаюць выклік рэлігійным і культурным нормам і патрыярхальным адносінам, якія падпарадкоўваюць або абмяжоўваюць жанчын”, - лічаць арганізатары фотавыставы.

Паводле задумы арганізатараў, выстава мае паказваць жанчын-праваабаронцаў, паколькі часцей за іншых праваабаронцаў сутыкаюцца з большай рызыкай. Былая спецдакладчыца Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Маргарэт Секаггія ў сакавіку 2013 года прысвяціла свой даклад у Савеце па правах чалавека жанчынам-праваабаронцам, якія "маюць больш высокую рызыку сутыкнуцца з некаторымі формамі гвалту ды іншых парушэнняў, перадузятасцю, выключэннямі і адмовамі, чым іх калегі-мужчыны", сказала яна. "Гэта часта звязана з тым, што жанчыны-праваабаронцы ўспрымаюцца як кідаючыя выклік прынятым сацыяльна-культурным нормам, традыцыям, успрыманню і стэрэатыпам аб жаноцкасці, сэксуальнай арыентацыі, а таксама ролі і статусе жанчын у грамадстве. Іх праца часта разглядаецца як выклік "традыцыйным" уяўленням аб сям'і, якія могуць служыць для апраўдання і захавання формаў гвалту і прыгнёту жанчын. Гэта можа, у пэўных кантэкстах, прыводзіць да варожасці або адсутнасці падтрымкі з боку насельніцтва ў цэлым, а таксама ўладаў".
Фотавыстава Сеткі Дамоў правоў чалавека была адкрытая пасля прыняцця Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый гістарычнай рэзалюцыі па жанчынах-праваабаронцах у лістападзе 2013 года.

Усе здымкі фотавыставы можна прагледзець на Flickr.com.

Жанна Літвіна ў праекце "Жанчыны-праваабаронцы". Фота: Алена Адамчык
Таццяна Рэвяка ў праекце "Жанчыны-праваабаронцы". Фота: Алена Адамчык

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства