viasna on patreon

Баранавіцкі праваабаронца дамогся змены рашэння аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў

2014 2014-12-01T10:20:08+0300 2014-12-01T10:20:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gousha-siargey-bara.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоуша

Сяргей Гоуша

Па прапанове праваабаронцы Сяргея Гоўшы гарвыканкам прывядзе сваё рашэнне ад 16.06.2009 г. № 1497 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у г. Баранавічы ” у адпаведнасць з Пастановай Савета Міністраў ад 05.03.2012 года. Гэта вынікае з ліста, які Сяргей Гоўша атрымаў з Баранавіцкага гарвыканкама за подпісам намесніка старшыні Дз. Касцюкевіча. У ім паведамляецца, што выканкамаўскае рашэнне да канца 2014 года будзе прыведзена ў адпаведнасць з Пастановай Савета Міністраў згодна даручэнню, дадзенаму Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам.

– Баранавіцкі гарвыканкам неабгрунтавана патрабаваў ад грамадзян заключэння дамоў з праваахоўнымі органамі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. Пры гэтым парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў рэгламентуецца таксама Пастановай Савета Міністраў, згодна з якой выканаўчы камітэт на другі дзень пасля рэгістрацыі заявы на правядзенне масавага мерапрыемства павінен сам давесці копію заявы ў праваахоўныя органы, што якраз у Баранавічах і не выконвалася.У сувязі з гэтым я накіраваў скаргу ў Брэсцкі аблвыканкам, які і даручыў Баранавіцкаму гарвыканкаму прывесці ў адпаведнасць з Пастановай Савета Міністраў сваё рашэнне, – пракаментаваў Сяргей Гоўша.

Ён дадаў, што час пакажа, наколькі гэтыя змены ў рашэнні Баранавіцкага гарвыканкама будуць спрыяць дэбюракратызацыі адносінаў грамадскіх актывістаў з прадстаўнікамі мясцовай улады.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства