“Брэсцкае права” інфармуе пра сітуацыю ў рэгіёне
Чарговы нумар праваабарончага бюлетэня “Брэсцкае права”, які з пачатку 2014 года выдаецца мясцовымі прадстаўнікамі Беларускага Хельсінкскага камітэта, распаўсюджаны ў рэгіёнах Брэсцкай вобласці.
Са старонак выдання грамадзяне могуць даведацца пра пераслед журналістаў-фрылансераў, якіх усё часцей прыцягваюць да адказнасці паводле артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі) або якім пракуратура выносіць папярэджанні. Сярод іх ёсць і фрылансеры з Брэста. Яшчэ адна з тэм бюлетэня – прызназнанне Камітэтам па правах чалавека ААН парушэння правоў жыхара Брэста Сяргея Лазенка. У выданні таксама даюцца юрыдычныя парады зборшчыкам подпісаў пры прэтэнзіях міліцыі і ў іншых сітуацыях.
Рэдакцыя “Брэсцкага права” звяртае ўвагу жыхароў Брэсцкага рэгіёна, што ў выпадку парушэння іх правоў яны змогуць атрымаць па тэлефоне кожную сераду і пятніцу з 14 да 18 можна юрыдычную кансультацыю.