Юрый Глебік – першы аштрафаваны за Дзень памяці ў Свіслачы
Свіслацкі грамадскі актывіст Юрый Глебік аштрафаваны мясцовым раённым судом за ўдзел у традыцыйным Дні памяці паўстанцаў 1863 году, што праходзіць штогод у Свіслачы ў колішнім родавым маёнтку роду Каліноўскіх Якушоўцы. За ўдзел нібыта ў “несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве” Ю.Глебіка аштрафавалі на 10 базавых велічынь, што складае на сёння 1 мільён 500 тысяч беларускіх рублёў.
Сёння, 24 лістапада, у РАУС Ленінскага раёна Гроднапа аналагічных пратаколах павінны былі адбыцца выязныя судовыя працэсы яшчэ над чатырма чалавекамі, якія былі 26 кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы – журналістамі Міхаілам Карневічам, Уладзімірам Хільмановічам, грамадскімі актывістамі Ежы Грыгенчам і Віталём Лопасавым. Аднак, суддзя Алена Пятрова, якая прыехала у будынак РАУСу, перанесла разгляд адміністрацыйных спраў на заўтра – ён пачнецца ў аўторак а 11.20, але ўжо ў будынку суду Ленінскага раёну, што знаходзіцца па вуліцы Даватара.