viasna on patreon

Мікашэвіцкія актывісты вучыліся, як правільна сябе паводзіць пры стасунках з міліцыяй

2014 2014-11-24T15:47:59+0300 2014-11-24T15:47:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mikashevichy-seminar-milicija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мікашэвічах адбыўся семінар, на якім з мясцовымі актывістамі абмяркоўваліся пытанні, датычныя розных аспектаў стасункаў з спрацоўнікамі праваахоўных органаў: што рабіць, калі вас затрымала міліцыя, якія правы яны маюць падчас затрымання і складання пратаколаў, што – калі дома праводзяцца агляды, вобыскі і іншыя дзеянні. Актывісты паспрабавалі і папрактыкавацца: вучыліся пісаць заявы, скаргі. Ролевыя гульні, якія выкарыстоўвалі арганізатары семінару, дапамаглі на практыцы засвоіць тэорыю, лічыць адзін з арганізатараў семінару Валянцін Лазарэнкаў.

У Мікашэвічах, дзе напрацягу 2014 года міліцыя актывізавала свае дзеяннні ў дачыненні да актывістаў, а гэта ўрыванне ў прыватнае жыллё, гвалтоўнае затрыманне дома і на вуліцы і іншае – тэма навучання з’яўляецца вельмі актуальнай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства