viasna on patreon

У Асіповічах шукаюць “дармаедаў”

2014 2014-11-19T23:22:53+0300 2014-11-19T23:22:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tunejadec.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Асіповіцкім раёне створана працоўная група для актывізацыі працы па правядзенні маніторынгу па выяўленні незанятага насельніцтва са складаннем адпаведнага спіса. Група створаная “ў мэтах выканання патрабаванняў кіраўніка дзяржавы па прыняцці жорсткіх мер па выкараненні ўтрыманства і дармаедства, рэалізацыі норм артыкула 56 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць абавязак грамадзян прымаць удзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў”, паведамляе інтэрнэт-сайт газеты “Асіповіцкі край”.

Першае пасяджэнне групы, якую ўзначаліў наменік старшыні Асіповіцкага райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, адбылося 11 лістапада. Для забеспячэння працы групы будуць прыцягвацца сельсаветы, органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, суб’екты прафілактыкі і г. д.

Газета “Асіповіцкі край” адзначае, што “Время «халявы» для тех, кто не привык обременять себя общественно полезным трудом, уходит в прошлое: Беларусь первой на постсоветском пространстве берется за остросоциальную проблему тунеядства… Вакансий рабочих специальностей на Осиповщине предостаточно — более трехсот, и не желающие честно работать земляки должны задуматься, стоит ли играть с огнем. Звоночек для них уже прозвучал”…

Інтэрнэт-сайт міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва паведамляе, што па стане на 19 лістапада ў Асіповіцкім раёне маецца 81 вольная вакансія з 252 вольнымі працоўнымі месцамі.

Між тым, згодна інфармацыі газеты “Магілёўскі Выбар”, у Асіповіцкім раёне кожная сёмая арганізацыя стратная, сума стратаў за дзевяць месяцаў 2014 года ўжо перавысіла 300 мільёнаў рублёў. У раёне не выконваецца заданне па тэмпах росту заработнай платы, маюць месца выпадкі затрымкі своечасовай выплаты заробкаў.

Нагадаем таксама, што згодна артыкула 41 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у нашай краіне “Прымусовая праца забараняецца, акрамя работы або службы, якая вызначаецца прыгаворам суда або ў адпаведнасці з законам аб надзвычайным і ваенным становішчы”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства