Магілёўцу выдалі несапраўдную кнігу скаргаў і прапаноў
Рабочаму “Магілёўскага мантажнага ўпраўлення ”Прамвентыляцыя”” пры звальненні не выдалі разліковы квіток налічэння заработнай платы. Абураны працай бухгалтараў рабочы запатрабаваў кнігу скаргаў і прапаноў.
Яго патрабаванне выканалі, аднак, у выдадзенай яму “кнізе скаргаў і прапаноў” не было нумарацыі старонак, кніга была не прашыта, і на ёй не стаяла пячатка арганізацыі.
Рабочы пачаў патрабаваць сапраўдную кнігу скаргаў і прапаноў, аднак яму ў жосткай форме было ў гэтым адмоўлена. Канфлікт адбываўся ў кабінеце дырэктара арганізацыі спадара Харланчука, які назіраў за ім, аднак нічога не прадпрымаў для яго вырашэння.
Галоўны бухгалтар арганізацыі склала акт аб тым, што рабочы адмаўляецца браць кнігу скаргаў і прапаноў. Усё, што адбывалася ў кабінеце, рабочы здымаў на мабільны тэлефон, за дырэктар прыгразіў, што ён цяпер ніколі не працаўладкуецца на добрую працу, бо ён дасць яму дрэнную характарыстыку.
У сувязі з адбыўшымся інцыдэнтам і несапраўднай кнігай скаргаў і прапаноў у дзяржаўнай арганізацыі “Магілёўскага мантажнага ўпраўлення ”Прамвентыляцыя”” ужо былы рабочы арганізацыі падаў скаргу ў адміністрацыю Ленінскага раёна Магілёва.