viasna on patreon

Брэст: актывіста БХД выклікаюць у мясцовую пракуратуру

2014 2014-11-12T16:41:51+0300 2014-11-12T16:41:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bhd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каардынатар арганізацыйнага камітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” (БХД) у Брэсце Аляксандр Храпко мяркуе, што падставай для такіх захадаў можа быць авінавачванне ў дзейнасці ад імя незрэгістраванай арганізацыі.

Як распавёў сам Храпко, выклік у пракуратуру прызначаны на 13 лістапада, і актывіст БХД амаль упэўнены, што яму будзе вынесена папярэджанне. Такім чынам, лічыць Аляксандр Храпко, мясцовыя ўлады вырашылі аднавіць ціск на актыўных прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, што можа быць звязана з падрыхтоўкай да наступнай выбарачай кампаніі, якая пройдзе ў 2015 годзе. “Падаецца, што ўлады напярэдадні выбараў прэзідэнта проста жадаць засцерагчы апазіцыянераў, каб яне паводзілі сябе актыўна у гэты перыяд”, - мяркуе Храпко.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства