viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-10-28T09:58:59+0300 2014-10-28T10:02:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: пра арышт у Менску актывістаў з Санкт-Пецярбургу, разгон літаратурнай вечарыны ў Гародні і турэмныя навіны з жыцця беларускіх палітвязняў.

“Падзея тыдня”: насуперак міжнародным пагадненням Беларусь вяртаецца да прымусовай працы і барацьбы з тунеядствам;

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: сябра Рады Праваабарончага цэнтру «Вясна» Таццяна Рэвяка пра прадстаўленне даклада спецдакладчыка ААН па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мішэля Форста ў Нью –Ёрку.

У музычных паўзах прагучаць  кампазіцыі Ляпісаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства