Брэсцкія актывісты прапануюць дэпутатам адсправаздачыцца
У сваіх лістах прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс” прапануюць народным выбраннікам даць справаздачу перад грамадзянамі аб сваёй дэпутацкай дзейнасці за паўгода, якія прайшлі пасля мясцовых выбараў.
Як адзначаецца ў звароце, згодна з часткай 1 артыкула 21 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў" дэпутат адказны перад выбаршчыкамі, падсправаздачны ім, і абавязаны перыядычна (але не радзей як два разы на год) рабіць справаздачу аб сваёй дзейнасці і выкананні перадвыбарнай праграмы, а таксама аб працы Савета і яго органаў, у склад якіх ён абраны або ўваходзiць па пасадзе.
“Мы прапанавалі размясціць справаздачу перад выбаршчыкамі аб зробленай працы за шэсць месяцаў дзейнасці ў якасці дэпутатаў Брэсцкага гарсавета ў мясцовых дзяржаўных або недзяржаўных друкаваных перыядычных выданнях, - распавёў прадстаўнік грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс”' Юрый Жыдовіч. - У выпадку неабходнасці справаздачу можна размясціць і на мясцовых інфармацыйных рэсурсах у сетцы Інтэрнэт, а таксама ў асобным блоку на сайце Брэсцкага гарвыканкама”.