viasna on patreon

Свабода асацыяцыяў за ІII квартал 2014 году

2014 2014-10-16T09:34:04+0300 2014-10-16T09:34:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/anda-lt-loga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Асамблея НДА і Цэнтар прававой трансфармацыі падрыхтавалі маніторынг “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” за трэці квартал 2014 году. Пэрыяд агляду: 1 ліпеня — 30 верасьня.

Аўтары адзначаюць, што ў пэрыяд маніторынгу значныя зьмены ў заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасьць некамэрцыйных арганізацыяў, не ўносіліся.

Агляд уключае пералік наноў зарэгістраваных некамэрцыйных арганізацыяў. За ўвесь пэрыяд маніторынгу было зарэгістравана 28 грамадзкіх аб’яднаньняў, 6 фондаў і 13 прыватных установаў.

Разам з тым быў зафіксаваны шэраг адмоваў у рэгістрацыі фондаў і грамадзкіх аб’яднаньняў, у тым ліку праваабарончых. Так адмовы ў рэгістрацыі з розных прычынаў атрымалі:

— Рэспубліканскае праваабарончае грамадзкае аб’яднаньне “Рух за рэалізацыю Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (Аб’яднаньне “Пакт”);

—Грамадзкае аб’яднаньне “Таварыства падтрымкі экстрэмальных экспэдыцыяў і прадухіленьня надзвычайных сытуацыяў “Полюс”;

— Мясцовы фонд падтрымкі сацыяльных і бізнэс-ідэяў “Стартідэя”,

— Культурніцка-асьветніцкае грамадзкае аб’яднаньне “Спадчына”,

— Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне “Краёвае аб’яданьне ліцьвінаў”.

У верасьні 2014 году на 3 месяцы прыпынілі дзейнасьць “Магілёўскаму праваабарончаму цэнтру” — аднаму зь нешматлікіх рэгіянальных праваабарончых арганізацыяў, якія маюць зарэгістраваны статус.

Пагроза прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі згодна арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу працягвае ўжывацца, у прыватнасьці праводзяцца праверкі па наяўнасьці ў дзеяньнях грамадзянаў парушэньняў дадзенага артыкулу. Напрыклад, стала вядомым аб правядзеньні падобнай праверкі Наваполацкім аддзелам унутраных справаў у стасунку да Вадзіма Драздова (заснавальніка інтэрнэт-рэсурса http://freeregion.info/).

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства