6 кастрычніка суддзя суда Фрунзенскага раёну г. Мінска Уладзімір Корнаў спыніў адміністратыўную справу ў адносінах Аксаны Новікавай з-за адсутнасьцю складу правапарушэньня
https://spring96.org/be/news/736
2003
2003-10-07T10:00:00+0300
2003-10-07T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
8 верасьня А.Новікава была затрыманая міліцыяй ля будынку суда Фрунзенскага раёну, дзе ў той дзень слухалася справа пра ліквідацыю праваабарончай арганізацыі “Прававая дапамога насельніцтву”. А.Новікава трымала плакат “Патрабуем незалежнага суда”. Быў складзены пратакол, згодна якому А.Новікава абвінавачвалася ў арганізацыі мітынгу і павінна быць прыцягнутая да адміністратыўнай адказнасьці згодна Арт.167 ч.2 КоАП РБ. 6 кастрычніка суддзя суда Фрунзенскага раёну г. Мінска Уладзімір Корнаў азнаёміўся з матэрыяламі справамі і спыніў адміністратыўную справу ў адносінах Аксаны Новікавай з-за адсутнасьцю складу правапарушэньня