viasna on patreon

Брэст: толькі адзін дэпутат зрабіў справаздачу перад выбаршчыкамі

2014 2014-10-09T22:41:47+0300 2014-10-09T22:41:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deputackija_mescy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Удзельнікі грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс” лічаць пазітыўным момантам, што пасля папярэдніх зваротаў, адзін з дэпутатаў зрабіў справаздачу праз газету “Брэсцкі веснік”, заснавальнікам якой з’яўляецца мясцовы гарвыканкам.
“Вельмі добра, што дэпутат па выбарчай акрузе №34 Аляксандр Шокаў зрабіў справаздачу аб сваёй дзейнасці перад выбаршчыкамі, аднак было б добра, каб гэтак жа зрабілі ўсе – у Брэсцкім гарсавеце амаль 40 народных абраннікаў”, - адзначыў прадстаўнік “Сацыяльнага офіса” Юрый Жыдовіч. Грамадскі актывіст нагадаў, што пасля абрання дэпутатаў гарсавета новага склікання ім былі накіраваны лісты, у якіх былі пазначаны непасрэдныя абавязкі. У прыватнасці, узгадвалася, што дэпутат мусіць прадстаўляць інфармацыю за перыяд выканання ім сваіх паўнамоцтваў, праводзіць прыём грамадзян, сустрэчы з выбаршчыкамі і перыядычна публікаваць справаздачы ў прэсе.
Паводле слоў Юрыя Жыдовіча, у бліжэйшы час будзе складзены новы зварот да ўсіх дэпутатаў Брэсцкага гарсавета з просьбай даць справаздачу аб сваёй дзейнасці ў першым паўгоддзі пасля абрання. “Таксама мы спадзяемся, што старшыня гарадскога Савета дэпутатаў прыслухаецца да нашай прапановы і возьме прыклад з гродзенскіх калег, размясціўшы на сайце Брэсцкага гарвыканкама інфармацыю аб тым, дзе і ў які час дэпутат можа прыняць выбаршчыка”, - адзначыў Жыдовіч.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства