viasna on patreon

"Не маўчы!" - салідарнасць супраць рэпрэсій у Расіі

2014 2014-10-06T16:16:52+0300 2014-10-06T16:16:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amnesty-international.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 6 па 12 кастрычніка Amnesty International праводзіць "Тыдзень акцый", каб прадэманстраваць салідарнасць з людзьмі ў Расіі, якія адкрыта выступаюць супраць рэпрэсій, што ўсё больш узмацняюцца ў краіне.

Пад дэвізам "Не маўчы!" актывісты ў Бельгіі, Нідэрландах, Францыі, Чэхіі, Польшчы, Фінляндыі, Украіне і Расіі правядуць дэманстрацыі, перформансы і флэш-мобы, будуць пісаць лісты і падпісваць петыцыі, пратэстуючы супраць наступу на асноўныя свабоды грамадзянаў Расіі.

"Прымаючы новыя рэпрэсіўныя законы, праводзячы паклёпніцкія кампаніі і пераследуючы іншадумцаў, расійскія ўлады прыціскаюць права на мірны пратэст, права вольна выказвацца, як у інтэрнэце, так і публічна, права не пагаджацца, права заяўляць пра тое, кім ты з'яўляешся", - заявіў Сяргей Нікіцін, кіраўнік прадстаўніцтва Amnesty International у Расіі.

 

"Тыдзень акцый" Amnesty International распавядзепра парушэнні правоў чалавека ў Расіі © Denis Bochkarev / Amnesty International

 

Старт "Тыдню акцый" Amnesty International дае публікацыяй брыфінгу "Парушэнне права на свабоду выказвання меркаванняў, аб'яднанняў і сходаў у Расіі", прысвечанага чатыром тэмам, якія выклікаюць асаблівуюзанепакоеннасць:

• Незалежныя СМІ ў Расіі - запалохванне, пераслед, напады і нават беспакараныя забойствы журналістаў.

• Некамэрцыйныя арганізацыі - хлусня, штрафы і прымус да закрыцця за незалежную пазіцыю і крытыку ўладаў, якая выдаецца за "палітычную дзейнасць" у інтарэсах замежных спонсараў.

• Пратэстоўцы - адмоўлена ў праве выказваць уласныя погляды ў грамадскіх месцах, арышты і несправядлівыя судовыя разбіральніцтвы.

• ЛГБТ супольнасць пераследуюць з дапамогай гамафобных законаў і адмаўляюць у свабодзе выказвання меркаванняў.

"Тыдзень акцый" супадае з восьмай гадавінай забойства расійскай журналісткі Ганны Паліткоўскай, якая была адным з самых непрымірымых крытыкаў Крамля і незалежным голасам расійскіх СМІ. Расследаванне яе забойства не было дбайным і поўным, і за гэтыя гады так і не змагло ўстанавіць заказчыкаў забойства.

Імкнучыся падштурхнуць міжнародную супольнасць праявіць салідарнасць з расійскімі актывістамі, Amnesty International заклікае СМІ розных краін 7 кастрычніка апублікаваць артыкулы, што асвятляюць рэпрэсіі, якія праводзяцца супраць СМІ ў Расіі. Старонкі з публікацыямі з гэтых газет і часопісаў будуць складзеныя ў кветкі, якія ў сумную гадавіну смерці журналісткі даставяць да рэдакцыі "Новай газеты", выдання, у якім працавала Ганна Паліткоўская.

"Той факт, што тыя, хто стаяў за забойствам Паліткоўскай, не знойдзеныя, сведчыць пра атмасферу беспакаранасці, што пануе ў Расіі, і справа Ганны стала сімвалам рэпрэсій, якія абваліліся на грамадзянскую супольнасць у краіне. Нягледзячы на небяспеку, многія людзі ў Расіі працягваюць адкрыта крытыкаваць улады, часам рызыкуючы сваёй працай і жыццямі. З дапамогай гэтай акцыі мы выказваем захапленне яе адвагай і адзначаем мужнасць тых, хто працягвае змагацца з нападкамі, адкрыта кажа аб несправядлівасці", - падкрэсліў Сяргей Нікіцін.

Сярод акцый, якія пройдуць на тыдні ў розных краінах Еўропы, будуць:

• Стварэнне мазаікі з фатаздымкаў людзей з усяго свету, якія выступаюць у знак салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю ў Расіі.

• Пратэст манекенаў - манекены з плакатамі ў руках нагадаюць аб тым, што ў Расіі забаронена праводзіць без дазволу ўладаў мірныя акцыі вулічнага пратэсту.

• Акцыі ў сацыяльных сетках, як #freedompostcard ў Facebook, што заклікаюць вызваліць з турмы актывіста-эколага Яўгена Віцішка.

"Абмежаванне правоў ЛГБТ актывістаў, незалежных НКА, незалежнай папяровай і інтэрнэт прэсы, а таксама дэманстрантаў былі падтрыманыя і"апраўданыя"неверагодна агрэсіўнай прапагандай, чыёй мэтай было прадставіць нязгодных як пагрозу"традыцыйным каштоўнасцям"або пятай калонай, у што б там ні стала, якая імкнецца дэстабілізаваць Расію ва ўгоду сваім замежным плацельшчыкам. Калі такая палітыка працягнецца, то ў выніку ў пройгрышы апынецца ўсё расійскае грамадства", - заявіў Сяргей Нікіцін.

Перад "Тыднем акцый", у пачатку верасня, генеральны сакратар Amnesty International Саліл Шэці наведаў Маскву. Ён сустрэўся з прадстаўнікамі незалежных некамерцыйных арганізацый, незалежных СМІ, з актывістамі грамадзянскай супольнасці і выказаў салідарнасць з іх дзейнасцю.

"Падзенне берлінскай сцяны 25 гадоў таму паклала пачатак новай эпохі для народаў усходняй Еўропы - эпохі свабоды слова, сходаў і аб'яднанняў. Для людзей у Расіі гэта былі нованабытыя свабоды, але наступ на іх у апошні час, асабліва пасля таго як у 2012 годзе Уладзімір Пуцін зноў стаў прэзідэнтам, азначае, што гэтыя свабоды зноў і хутка могуць быць страчаныя. Але яшчэ ёсць людзі, якія адмаўляюцца маўчаць, і нашая салідарнасць - гэта пасланне падтрымкі ім", - падкрэсліў Саліл Шэці. 

"Тыдзень акцый" Amnesty International распавядзе пра парушэнні правоў чалавека ў Расіі © Denis Bochkarev / Amnesty International

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства