viasna on patreon

У Баранавічах прафсаюз РЭП просіць упарадкаваць парк, вызначаны для правядзення масавых сходаў

2014 2014-09-29T13:11:28+0300 2014-09-29T13:11:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gryk-kashulia.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык

Рыгор Грык

Актывіст Баранавіцкага аддзялення недзяржаўнага прафсаюза РЭП Рыгор Грык перадаў у мясцовы гарвыканкам заяву па добраўпарадкаванні і перайменаванні старога парку імя 60 годдзя СССР, якую падпісалі 120 жыхароў горада.

– Мы лічым, што назвы паркаў ужо даўно састарэлі, страцілі сваё значэнне і таму неабходна надаць ім беларускае імя, якое будзе адпавядаць сучасным патрабаванням. Але гэта толькі частка праблемы. Рашэннем гарвыканкама № 1497 ад 16.06.2009г. “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у г.Баранавічы” стары парк горада вызначаны месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў. Аднак там брудна і нават няма грамадскай прыбіральні. Зацягнуўшаяся рэканструкцыя старога парку горада нам падаецца бясконцай, ужо даўно пара паставіць тлустую кропку ў вырашэнні гэтай праблемы. Таму мы сваёй заяваю і сабранымі подпісамі хочам прыцягнуць увагу гарадскіх уладаў і грамадскасці горада да пастаўленых пытанняў, – паведаміў прафсаюзны актывіст Рыгор Грык.

Ён дадаў, што ў выпадку адмоўнага рашэння па пададзенай заяве прадстаўнікі грамадскасці будуць звяртацца ў вышэйстаячыя дзяржаўныя органы ўлады з прапановамі добраўпарадкавання і рэканструкцыі гарадскіх паркаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства