viasna on patreon

Салігорскія СМІ: тэхнічны, а не якасны прагрэс

2014 2014-09-24T06:22:58+0300 2014-09-24T06:22:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За мінулае лета сродкі масавай інфармацыі Салігоршчыны ў сваёй большасці падцягнулі тэхнічны ўзровень сваіх рэсурсаў. Аднак, па назіранні мясцовых праваабаронцаў, гэты факт нязначна паўплываў на колькасць і якасць публікуемых матэрыялаў пра актуальныя сацыяльна-палітычныя падзеі.

У апошнія месяцы дзяржаўныя і незалежныя медыі сталіцы шахцёраў прыкладалі заўважныя намаганні па паляпшэнні сваёй працы. Дзяржаўны тэлеканал СТК абнавіў дызайн сайту ды стварыў зручны архіў відэарэпартажаў. Праўладны і найбольш папулярны ў рэгіёне сайт “Электронны Салігорск” пачаў актыўна ствараць арыгінальны відэакантэнт і нават выйшаў у офлайн праз трансляцыю сваіх матэрыялаў на ўласным вялікім экране ў цэнтры горада. Фармат інтэрнэт-тэлебачання актыўна засвойвае і прыватная газета “Лідэр-прэс”. На вялікі жаль, усе гэтыя і іншыя дзяржаўныя і прадзяржаўныя СМІ рэгіёна па-ранейшаму пазбягаюць вострых грамадска-палітчных і сацыяльных тэм ці пішуць пра іх выключна з афіцыйнай пазіцыі. Праваабарончая тэматыка, праблемы дэмакратыі, свабоды слова, мірных сходаў і таму падобнага дэ-факта маюць табуяваны статус у інфармацыйнай палітыцы гэтых медыяў.

Нешматлікія незалежныя інфармацыйныя рэсурсы рэгіёна таксама імкнуліся прыўнесці змены ў працу сваіх выданняў. Набіраючы абароты, сайт “Салігорск-Інфа” займеў свой уласны дамен і змяніў адрас у інтэрнэт-прасторы на больш просты і прывабны. Змены ў дызайн свайго афіцыйнага сайта ўнесла і рэгіянальнае выданне “Кур’ер-Інфа”. Кардынальныя змены ў дызайне і канцэпцыі сайта ўжо некалькі месяцаў рыхтуе найстарэйшы незалежны сайт рэгіёна САЛІГОРСК.org. Канструктыўная крытыка, праблемы асобнага чалавека, праваабарончая тэматыка, дзейнасць дэмакратычных партый і арганізацый - гэтыя і іншыя актуальныя тэмы стала знаходзяць сваё адлюстраванне на старонках гэтых рэсурсаў. Тым не менш, найбольш адкрытыя і свабодныя ў сваёй дзейнасці сайты Салігорск-Інфа і САЛІГОРСК.org, падобна, сутыкнуліся з мяжой прафесійнага росту. Шматгадовае існаванне ў якасці грамадскіх ініцыятываў і супрацьдзеянне ўладаў пры спробах афіцыйнай рэгістрацыі не дазваляе рэдакцыям гэтых незалежных інтэрнэт-рэсурсаў перакрочыць у разрад сапраўдных прафесійных медыяў. Зрэшты, гэтыя медыі дагэтуль застаюцца адзінымі, дзе салігорцы могуць атрымаць альтэрнатыўны афіцыйнаму пункт гледжання на падзеі ў рэгіёне.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства