viasna on patreon

Сёння ў Бабруйску і Магілёве вырашаюць, што рабіць з незалежнымі журналістамі

2014 2014-09-23T11:08:06+0300 2014-09-23T11:08:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pressing.jpg

23 верасня ў Бабруйску а 15.30 – суд па справе журналісткі Марыны Малчанавай, а ў Магілеве аб 11-й – чарговы візіт у міліцыю Аляксандра Буракова.

Абодвух падазраюць у парушэнні артыкула 22.9 КаАП – незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.

Карэспандэнтцы “Бобруйского курьера” Марыне Малчанавай міліцыя ставіць у віну публікацыю ў жніўні 2014 года на сайце тэлеканала “Белсат”.

Падставай для адміністрацыйнага пераследу Аляксандра Буракова стала з’яўленне ў ліпені-жніўні 2014 г. на інтэрнэт-сайце DW.DE ("Нямецкая хваля") трох матэрыялаў за яго подпісам. На гэтай падставе ў кватэры журналіста і яго бацькоў 16 верасня супрацоўнікі Ленінскага РАУС правялі "агляд месца адміністратыўнага правапарушэння" і забралі два ноўбукі, два сістэмныя блокі і дзве флэшкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства