viasna on patreon

Ператрус у кватэры незалежнага журналіста

2014 2014-09-16T10:49:54+0300 2014-09-16T10:49:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/peratrus.jpg

«У кватэру ўварваліся сямёра супрацоўнікаў — трое з іх у форме. Яны падаслалі нейкую жанчыну, яна пазваніла ў дзьверы. Я адчыніў і тут увальваюцца яны. Я заявіў, што супраць таго, каб здымалі на відэакамэру, але здымка працягваецца. Кіруе ўсім маёр Уладзімер Пугачоў. Я пакуль не разумею, чаго яны хочуць. Нібыта прычына ў тым, што выходзілі на «Нямецкай хвалі» публікацыі пад маім прозьвішчам»,— паведаміў праз тэлефон Алесь Буракоў.

Напрыканцы жніўня Алесь Буракоў даведаўся ад участковага міліцыянта, што магілёўскую абласную управу КДБ цікавіць, як адзін з матэрыялаў журналіста трапіў на тэлеканал «Белсат». На фрылансэра быў складзены пратакол апытаньня.

Раней сам Алесь Буракоў дамагаўся ад міліцыі, каб выявілі зламысьнікаў, якія ўзламалі ягоны сайт «Свабодны фармат».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства