viasna on patreon

Магілёўцы просяць гарвыканкам праінфармаваць, як рамантуюцца гісторыка-культурныя каштоўнасці

2014 2014-09-12T23:19:17+0300 2014-09-12T23:19:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gistor-kultur-kashtounasc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адпаведны зварот на адрас гарадской улады падпісалі 24 грамадзяніны. Нагодай для звароту паслужыў прыняты магілёўскімі чыноўнікамі план на 2014 год, у адпаведнасці з якім у горадзе павінна быць адрамантавана 5 аб’ектаў, якія ўяўляюць сабой гісторыка-культурную каштоўнасць.

 У дадзеным выпадку гутарка ідзе пра дом №17 па завулку Камісарыяцкаму, дамы №15 і №17 па вуліцы Першамайскай,  дом №33 па вуліцы Піянерскай і дом №10 па завулку Пажарнаму.

Грамадзяне адзначаюць, што прайшло ўжо больш за паўгады, аднак рамонтныя працы на некаторых аб’ектах так і не пачаліся. Людзі не выключаюць, што план чыноўнікаў можа насіць выключна дэкларатыўны характар, і рамонт на вызначаных 5 аб’ектах не будзе скончаны ў тэрмін.

Трэба адзначыць, што ініцыявала калектыўны зварот газета “НАШ Магілёў”, якая на дадзены момант праводзіць інфармацыйную кампанію “Захаваем стары Магілёў”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства