Упраўленьне юстыцыі Мінгарвыканкаму падало зыск аб прымусовай ліквідацыі Грамадзкага аб’яднаньня “Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў” у Мінскі гарадзкі суд.
1 кастрычніка Упраўленьне юстыцыі Мінгарвыканкаму падало зыск аб прымусовай ліквідацыі Грамадзкага аб’яднаньня “Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў” у Мінскі гарадзкі суд.
Нагадаем, што на працягу апошніх двух месяцаў “Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў” атрымала тры запар папярэджаньні. 1 кастрычніка грамадзкім аб’яднаньнем была пададзеная скарга ў Мінскі гарадзкі суд на два апошнія пісьмовыя папярэджаньні, вынесеныя Упраўленьнем юстыцыі Мінгарвыканкаму. Але ў гэты ж дзень стала вядома, што ў той жа суд Упраўленьне юстыцыі Мінгарвыканкаму падало зыск аб прымусовай ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня.
Сябры “Незалежнага таварыства прававых дасьледваньняў” зьвярнуліся з лістом да іншых грамадзкіх аб’яднаньняў, у якім сказана наступнае: “З 1996 году па сёньняшні дзень мы ажыцьцяўлялі актыўную праграму інфармацыйна-прававой падтрымкі грамадзкіх аб’яднаньняў і ініцыятыўнах групаў грамадзян. Мы чшасблівыя, што дзякуючы гэтай дзейннасьці мы мелі магчымасьць пазнаёміцца з цудоўнымі, дастойнымі людзьмі, якія, нягледзячы ні на якія абставіны, працуюць і вераць у будучае краіны. Усе вернецца на кругі свае...”