viasna on patreon

«Небяспека заключаецца ў тым, што многія лідэры грамадзянскай супольнасці ў Данецк не вернуцца»

2014 2014-09-09T23:11:00+0300 2014-09-10T16:18:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sergey_tkachenko_kiu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Ткачэнка, праваабаронца і грамадскі дзеяч (Данецк)

Сяргей Ткачэнка, праваабаронца і грамадскі дзеяч (Данецк)

Сяргей Ткачэнка, кіраўнік Данецкай абласной арганізацыі Камітэта выбаршчыкаў Украіны - адной з самых аўтарытэтных НДА вобласці, у інтэрв'ю ПЦ "Вясна" распавёў, як зачышчалася грамадзянскае поле рэгіёну, дзякуючы чаму сепаратызм авалодаў розумам насельніцтва і якія крокі мусіць распачаць грамадзянская супольнасць пры вяртанні рэгіёну да звычайнага жыцця.

 

Пачатак інтэрв'ю 

 

- Сяргей, у які момант і пры якіх абставінах Вы былі вымушаныя пакінуць Данецк?

- Мы яшчэ праводзілі назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі 25 траўня ў Данецку, дзе ўжо выбараў, па сутнасці, не было. Але праз 10 дзён, у пачатку чэрвеня, наша арганізацыя ў поўным складзе выехала ў іншыя рэгіёны, таму што гэта ўжо быў узровень фізічнай ліквідацыі - ішлі канкрэтныя пагрозы.

Але трэба сказаць, што пагрозы сябрам нашай арганізацыі паступалі і раней. У прыватнасці, нашым журналістам пагражалі яшчэ ў лістападзе-снежні 2013 года, і бліжэй да лютага былі сітуацыі, калі яны знікалі, потым вымушаныя былі хавацца, потым вярталіся назад. Узімку прэсавалі нашых актывістаў, якія бралі ўдзел у баркэмпе па новых тэхналогіях, у месцах іх пражывання былі раскіданыя, расклееныя ўлёткі з іх прозвішчамі і адрасамі, у якіх гаварылася, што гэта крывавыя рэвалюцыянеры і ўсё ў такім стылі. То бок былі такія вось акцыі ціску. Але, скажам так, сістэмна небяспечна стала ў канцы траўня. Да прыкладу, можна ўзгадаць такую ​​сітуацыю. У дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах мы арганізавалі таемны прэс-цэнтр, не паведамляючы журналістам, дзе знаходзімся. Але, збіраючы інфармацыю ад нашых назіральнікаў, у інтэрнэт запускалі стрым, рабілі інфармацыйныя рассылкі аб тым, як праходзяць выбары на тэрыторыях, якія не былі захопленыя дэнээраўцамі, і да канца дня хтосьці з персаналу гасцініцы, у якой мы працавалі, здаў нас. Альбо журналісты расійскія, шмат іх каналаў было ў гэтай гасцініцы. Увыніку, у гасцініцу прыехаў Алег Цароў [цяпер абвешчаны ў вышук былы народны дэпутат, які абвінавачваецца ўкраінскімі праваахоўнымі органамі ў сепаратызме і падтрымцы тэрарызму - рэд.] з аўтаматчыкамі і пачаў шукаць таемны выбарчы ўчастак, які, па іх інфармацыі, быў адкрыты ў гэтай гасцініцы. Ніякага выбарчага ўчастка там не было, і зразумела, што з выбарчым працэсам былі звязаны мы – хтосьці проста не разабраўся да канца, але навёў на нас...

Калі з'явіліся людзі з аўтаматамі, пачалося тайнае паляванне на многіх лідэраў грамадскага сектара, калі шэраг людзей, звязаных з самаабаронай, былі захопленыя і сядзелі ў сутарэннях абласной адміністрацыі і ў памяшканні Службы бяспекі Украіны, калі ўжо многіх катавалі - з'явіўся страх за жыццё сваіх родных, блізкіх, за сваё жыццё. І ў пачатку чэрвеня было прынята агульнае рашэнне - з'ехаць.

- Ці былі сярод мясцовых праваабаронцаў тыя, хто «дзеля выратавання» перайшоў на бок уладаў ДНР, быў вымушаны адмовіцца ад сваіх поглядаў і ранейшай дзейнасці?

- Большасць калегаў і партнёраў, з якімі мы працавалі многія гады, не расчаравалі. Данецк заўсёды быў зонай супрацьстаяння, дзе «простыя» грамадскія арганізацыі не выжывалі, так што многія ўжо прайшлі этапы пераследу. І тыя, хто застаўся, ужо былі рафінаваныя змагары. Усе, хто быў верны сваёй працы, каштоўнасцям, і засталіся ім вернымі. Безумоўна, у Данецку было шмат арганізацый з ліку былых старшыняў абласной адміністрацыі, якія пачалі актыўна дапамагаць дэнээраўцам, улівацца ў іх структуры, але мы на такія арганізацыі ніколі і не разлічвалі, ніколі не лічылі іх грамадскімі па сваёй сутнасці. Гэта заўсёды былі сатэліты ўлады, прыстасаванцы, якія шмат у чым былі радыя таму, што менавіта так усё адбылося.

- Зараз Вы знаходзіцеся ў Кіеве. А ці дапускаеце магчымасць свайго вяртання ў Данецк, да сваёй працы ў агляднай будучыні?

- Я хачу сказаць, што тое, што адбылося - гэта безумоўная трагедыя для Данецка ў мностве сфераў і плоскасцяў. Адна з самых балючых праблем - велізарная дэканцэнтрацыя лідэраў грамадзянскай супольнасці і людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія былі вымушаныя выехаць у іншыя рэгіёны. І небяспека заключаецца ў тым, што многія з іх знойдуць свой ​​пункт камфорту на новых месцах і не вернуцца. Пра гэта я мяркую па характары гутарак са сваімі калегамі. Мы дамагаліся павышэння ўзроўню канцэнтрацыі актыўных грамадзян у сваім рэгіёне дзесяцігоддзямі - гадавалі, вучылі і гэтак далей. На жаль, спатрэбіцца значны час, каб аднавіць той узровень грамадзянскай актыўнасці, які быў да гэтай сітуацыі. Магчыма, я перагінаю ў ацэнках, але, на мой погляд, вельмі многія не вернуцца, на жаль.

Што тычыцца мяне і маёй арганізацыі, то, як толькі сітуацыя стабілізуецца, мы плануем вярнуцца да нашай працы непасрэдна ў Данецку. Іншага варыянту мы не бачым. Гэта непасрэдна звязана з нашай місіяй - як арганізацыі ў цэлым, так і кожнага яе сябра асабіста. Зараз мы працягваем працаваць на тых тэрыторыях, якія не занятыя так званай Данецкай народнай рэспублікай. Чым можам дапамагчы ў правядзенні антытэрарыстычнай аперацыі, мы дапамагаем. У нас была даволі вялікая актыўнасць у сакавіку-красавіку-траўні, мы былі часткай такога руху як Камітэт патрыятычных сілаўДанбаса, праводзілі інфармацыйную кампанію, збіралі сродкі на ўкраінскую сімволіку, на дапамогу ўкраінскай арміі і іншае. На дадзены момант, з пачаткам кампаніі па парламенцкіх выбарах, мы вяртаемся да свайго асноўнага віду дзейнасці - маніторынгу выбарчага працэсу. І гэтыя пазачарговыя выбары адбудуцца (калі не будзе ніякіх эксцэсаў), на жаль, таксама не на ўсёй тэрыторыі Данецкай вобласці, роўна як і Луганскай. Паводле нашых ацэнак на дадзены момант у Данецкай вобласці правядзенне выбараў у той ці іншай ступені магчымае ў 9 акругах з 21.

- То бок Вы валодаеце інфармацыяй з зоны АТА?

-Нашасетка, нашы партнёры нікуды не падзеліся. Многія засталіся, не ведаю, на жаль ці на шчасце, у зоне, якая цяпер занятая сепаратыстамі. Хтосьці з іх крыху змяніў свой ​​характар ​​дзейнасці, не прымае удзелу ў маніторынгу, але ў якасці валанцёра дапамагае ратаваць людзей, вывозіць іх з зоны АТА, хтосьці дапамагаў у Чырвоным крыжы, пакуль яго не зачынілі ў Данецкай вобласці. То бок кожны знаходзіць прымяненне сваім здольнасцям. Але тыя структуры, якія ў нас засталіся на вызваленых тэрыторыях, на незанятых сепаратыстамі тэрыторыях, цяпер далучаныя да маніторынгу выбарчага працэсу. І мы ўжо рыхтуем першую справаздачу.

- На Ваш погляд, пасля аднаўлення канстытуцыйнага парадку ў рэгіёне, якія крокі павінна будзе распачаць грамадзянская супольнасць у першую чаргу, калі НДА змогуць вярнуцца да сваёй працы?

- Задач велізарная колькасць. У першую чаргу - вяртанне ва ўкраінскую прастору людзей, якія, скажам, памыляліся на пэўным этапе. Таму што паводле нашых даследаванняў, у рэферэндуме ў траўні[рэферэндум аб статусе рэгіёну, праведзены 11 траўня 2014 года ўладамі самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі - рэд.] брала ўдзел да 30 адсоткаў жыхароў многіх гарадоў. Шмат хто хацеў удзельнічаць у выбарах прэзідэнта Украіны. Значыць, нейкі працверажэнне, пераасэнсаванне прыходзіць. І тут пытанне ў тым, каб не выклікаць напалу ў адносінах паміж людзьмі. Павінны быць запушчаныя праграмы на гарманізацыю грамадства, спатрэбяцца сумесныя механізмы, каб людзі маглі аб'ядноўвацца вакол сваіх лакальных праблем, ставіць сумесныя задачы і тым самым прыходзіць да прымірэння сваіх пазіцый, поглядаў. Гэта што тычыцца простых людзей.

Што да працы органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання, чыноўнікаў, работнікаў сферы адукацыі, якія занялі выразную антыўкраінскую пазіцыю, то тут павінна быць праведзена выразная люстрацыя. Таму што калі людзі, якія былі вінаватымі ў сітуацыі, якая здарылася на тэрыторыі Данецкай вобласці, не будуць пакараныя (і я тут кажу нават не пра крымінальны пераслед для многіх, а пра паразу ў правах, забарону займаць пэўныя пасады), то сітуацыя рызыкуе паўтарыцца. Пры гэтым неабходна запускаць праграмы такім чынам, каб праявіць новую эліту Данбаса. Таму што святое месца пустым не бывае. Заўсёды ёсць рызыка зваротнага рэверсу гэтага руху, калі людзі, якія ўжо былі гаспадарамі жыцця апошнія 20 гадоў, зноў пачнуць усе прыбіраць да рук, на іншых пазіцыях займацца старымі схемамі, набываючы ўплыў у рэгіёне. Безумоўна, неабходны перазапуск працэсу фармавання мясцовай эліты, і гэта выльецца ў датэрміновыя мясцовыя выбары. Але пакуль праводзіць гэтыя выбары рана. Першачарговая задача - стабілізаваць сітуацыю і даць некаторы час, каб сацыяльныя ліфты адкрыліся. У адваротным выпадку мы можам атрымаць тое ж, што маем, толькі ў профіль ды яшчэ з імунітэтам у выглядзе мандатаў дэпутатаў мясцовых саветаў.

- Да пытання аб люстрацыі. 14 жніўня Вярхоўная Рада Украіны прыняла ў першым чытанні закон "Аб ачышчэнні ўлады". Што думаеце пра гэты закон? Чаму дэпутаты, пры велізарным ціску грамадска-палітычных актывістаў, не спяшаюцца за яго галасаваць?

- Рух наперад і правядзенне глыбокіх рэформаў ва Украіне магчымы толькі з людзьмі новай фармацыі. Гэта павінны быць не проста новыя асобы, мы павінны атрымаць новую якасць нашай улады. Са старымі падыходамі, з праблемамі карупцыі, нажывы на людзях мы гэтага, безумоўна, не дасягнем. Таму люстрацыя проста неабходная. Другое пытанне - як яна праводзіцца, якія прынцыпы ставяцца ў раздзел гэтага працэсу. Тое, што Вярхоўная Рада прыняла ў першым чытанні і што адбывалася далей, - папулізм. Таму што цяперашні склад Вярхоўнай Рады - гэта на тры чвэрці, а можа і на дзевяць дзесятых, прапаленыя карупцыянеры, якія займаліся палітычнай карупцыяй папярэдняе дзесяцігоддзе, якія ўжо не могуць думаць па-іншаму. Іх дастатак напрамую залежыць ад палітычнагагандлю, якімі яны займаюцца ў Вярхоўнай Радзе, ад узроўню лабіявання, якое яны праводзяць для бізнесу алігархаў, якіх у Вярхоўнай Радзе прадстаўляюць. Меркаваць, што гэтыя людзі могуць самі сябе паразіць у правах, перагарадзіць сабе допуск да размеркавання выгодаў і матэрыяльных каштоўнасцяў, да ўплыву, улады, проста немагчыма. Я глыбока перакананы, што ніякіх рэформаў ад гэтага складу парламента чакаць не даводзіцца. Да прыкладу, чаму гэтыя парламенцкія выбары будуць праходзіць па старой змяшанай сістэме (50% месцаў у Вярхоўнай радзе атрымаюць мажарытаршчыкі, 50% - па прапарцыйнай сістэме атрымаюць палітычныя партыі) з закрытымі спісамі - калі запыт грамадства на прапарцыйную сістэму з адкрытымі спісамі ўжо проста велічэзны? Таму што гэты склад Вярхоўнай Рады прывык гандляваць месцамі ў партыйных спісах, прывык да непразрыстага фінансавання выбарчых кампаній. Яны проста не гатовыя жыць і працаваць у іншых умовах - іх трэба мяняць. І гэта з'яўляецца адной з прычын, чаму выбары неабходна праводзіць нават у такіх жорсткіх умовах, якія мы зараз маем. Інакш гэтая пятая калона, якая грае на руку дзяржаве-агрэсару, якая ваюе супраць Украіны, і надалей будзе дапамагаць яму ў гэтым. Без фармавання ў Вярхоўнай Радзе праўкраінскай большасці, якая здольная будзе прыняць неабходныя законы, мы нічога не дасягнем.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства