viasna on patreon

Актывіст БХД распавёў падрабязнасці яго затрымання міліцыяй

2014 2014-09-05T14:04:08+0300 2014-09-05T14:04:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanni-000.jpg

У Менску ўвечары 3 верасня падчас збору подпісаў супраць вяшчання ў Беларусі найбольш адыёзных расійскіх каналаў і за дазвол вяшчання ўкраінскіх былі затрыманыя актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Дзяніс Лайкоў і двое незалежных журналістаў, якія асвятлялі падзею.

 

Як распавёў Дзяніс Лайкоў, ён і яшчэ дзве актывісткі БХД збіралі подпісы каля станцыі метро "Каменная горка”, але прыкладна праз паўгадзіны да іх падыйшлі міліцыянты. Актывісткі паспелі адыйсці,а Дзяніса Лайкова і журналістаў затрымалі. "Міліцыянты адразу скіраваліся да журналістаў. Я таксама мог бы адыйсці, але ў гэты момант трымаў мікрафон, і мне трэба было яго камусьці аддаць”, - распавёў ён.

 

Затрыманых даставілі ў Фрунзенскі РУУС, дзе пратрымалі каля дзвюх гадзін і вызвалілі, склаўшы пратакол апытання. Міліцыянты таксама паабяцалі высветліць, ці быў дазволены (!) збор подпісаў Менгарвыканкамам. На гэтай падставе яны будуць вырашаць, ці працягваць пераслед затрыманых надалей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства