Брэст: улады схлусілі, забараніўшы пікет у падтрымку малога памежнага руху
Падставай для забароны пікета ў мясцовым гарвыканкаме назвалі тое, што ў гэты самы час на стадыёне “Лакаматыў”, які вызначаны ўладамі для правядзення масавых мерапрыемстваў, адбудзецца іншая акцыя.
Адзін з заяўнікоў пікета, брэсцкі каардынатар кампаніі “За малы памежны рух” Аляксандр Храпко 3 верасня у вызначаны час наведаў стадыён “Лакаматыў” і пераканаўся, што ніякай іншай акцыі на гэтым спартовым збудаванні няма. Такім чынам, чыноўнікі гарвыканкама, адмовіўшы актывістам кампаніі ў магчымасці зладзіць пікет, проста ўвялі іх ў зман.
Аляксандр Храпко перакананы, што ўладам проста нязручна, каб сярод жыхароў рэгіёна распаўсюджвалася інфармацыю пра спрыянне маламу памежнаму руху і ўвогуле пра захады, накіраваныя на тое, каб грамадзяне Беларусі перасякалі мяжу з краінамі Еўразвязу без візаў.
Таксама ў Брэсце быў забаронены і другі пікет у падтрымку малога памежнага руху паміж Польшчай і Беларуссю, які планавался правесці на яшчэ адной пляцоўцы, вызначанай гарвыканкам дзя правядзення падобных мерапрыемстваў – у парку воінаў-інтэрнацыяналістаў.