viasna on patreon

Рашэнне “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Бярозаўскім раёне” чыноўнікам прыйдзецца змяніць

2014 2014-09-03T02:38:44+0300 2014-09-03T02:38:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chynounik-podpis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія ўлады не збіраюцца мяняць сваё рашэнне ад 2010 года “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Бярозаўскім раёне” згодна пастановы Савета Міністраў РБ № 207 ад 2012 году. Такі адказ за подпісам намесніка старшыні райвыканкама атрымалі ў канцы жніўня мясцовыя праваабаронцы Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі.

Але следам за адмовай прыйшоў адказ з Брэсцкага аблвыканкама, куды праваабаронцы таксама звярталіся з праблемай неадпаведнасці рашэння Бярозаўскага райвыкакаму пастанове Савета Міністраў, за подпісам намесніка старшыні аблвыканкама Леаніда Цупрыка. У лісце паведамляецца, што райвыканкаму дадзена даручэнне прывесці іх рашэнне ў адпаведнасць з пастановай СМ.

Нагадаем, згодна з пастановай Савета Міністраў №207, мясцовы выканаўчы орган павінен сам звяртацца ў міліцыю наконт аховы правапарадку на масавым мерапрыемстве, атрымаўшы заяву. Праваабаронцы спадзяюцца, што зараз спасылка на тое, што заяўнікі не маюць дамовы з міліцыяй, не будзе з’яўляцца падтавай для забароны пікетаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства