viasna on patreon

Камітэт ААН прызнаў парушэнне права на мірныя сходы ў дачыненні да Васіля Палякова

2014 2014-08-28T12:00:35+0300 2014-08-28T12:00:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vasil_paliakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні АГП  Васіль Палякоў

Намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што беларускія ўлады парушылі правы намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Васіля Палякова на правядзенне мірнага сходу, забараніўшы ў верасні 2008 года правесці ў Гомелі масавае мерапрыемства з мэтаю агітацыі грамадзян не прымаць удзел у парламенцкіх выбарах, якія праходзілі ў краіне 28 верасня 2008 года.

Адпаведнае рашэнне, якое было прынята 17 ліпеня бягучага года, палітык атрымаў днямі па пошце.

У Камітэт ААН Васіль Палякоў паскардзіўся пасля таго, як не знайшоў абароны сваіх правоў унутры краіны. Гомельскі гарвыканкам у 2008 годзе забараніў яму правесці ў абласным цэнтры агитацыйны пікет, чыноўнікі тады запатрабавалі аплаціць паслугі міліцыі, камунальшчыкаў ды хуткай дапамогі.

У сваім рашэнні Камітэт па правах чалавека нагадаў, што калі дзяржава накладае абмежаванне на свабоду мірнага сходу, тады ёй варта садзейнічаць ажыццяўленню права, а не шукаць непатрэбныя або неадпаведныя абмежаванні. А паколькі Урад Беларусі палічыў, што толькі забаронай мірнага сходу можна забяспечыць грамадскі парадак і бяспеку, ахову маральнасці і здароўя насельніцтва ці абарону правоў і свабодаў іншых асобаў, то парушыў права заяўніка на свабоду правядзення мірнага сходу паводле артыкула 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

На падставе рашэння Камітэту ААН Урад Беларусі мусіць забяспечыць ахвяры парушэння “эфэктыўны сродак прававой абароны, уключна з поўным пакрыццём выдаткаў і належнай кампенсацыяй”, а таксама абавязаны “не дапускаць падобных парушэнняў у будучыні”. Акрамя таго, беларусія ўлады абавязаны “змяніць нацыянальны Закон аб масавых мерапрыемствах і практыку яго прымянення такім чынам, каб забяспечыць кожнаму права на свабоду правядзення мірных сходаў”.

Прынятае рашэнне Урад Беларусі павінен апублікаваць, у тым ліку і на беларускай мове, у афіцыйных СМІ і выканаць яго цягам 180 дзён, паведамляе сайт «Гомельскай вясны».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства