Бярозаўскія праваабаронцы не ўбачылі на стадыёне гледачоў, з-за якіх адмянілі пікет (фота)
25 жніўня бярозаўская праваабаронца Тамара Шчапёткіна і грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч ў мяркуемы час пікету з 18 да 19 гадзін прыйшлі на цэнтральны стадыён Бярозы, каб паглядзець, ці сапраўды там адбываюцца мерапрыемствы з масай іх гледачоў, з-за якіх бярозаўскія чыноўнікі не дазволілі пікет, прысвечаны задакументаванаму ў гэты дзень Дню незалежнасці БССР. Але ўваход на стадыён, дзе актывісты прасілі месца для 10 пікетоўцаў, быў пусты, як і вялікія трыбуны. Толькі 25 юных спарцменаў знаходзіліся на вялікім футбольным полі. Частка гуляла ў футбол, а частка рэдкім ланцужком рабіла прабежку вакол поля.
Па словах заяўнікаў пікета, абсурдная, неабгрунтаваная прычына адмовы ў пікеце палічана актывістамі за ўседазволенасць.
Што датычыць другой названай прычыны адмовы -- адсутнасці копіі дамовы з міліцыяй, то згодна з пастановай Савета Міністраў №270, гэтае пытанне павінен з праваахоўнікамі абмяркоўваць сам райвыканкам.
25 жніўня удзельнікі пікету планавалі нагадаць бярозаўчанам пра Дзень незалежнасці 27 ліпеня, які быў замацаваны канстытуцыйна 25 жніўня, выказаць пратэст супраць размяшчэння вайсковых расійскіх баз на тэрыторыі Беларусі, а таксама выказаць салідарнасць з палітвязнямі.