viasna on patreon

У Бярозе збіраюцца адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы

2014 2014-08-25T23:21:15+0300 2014-08-25T23:21:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bitva-pad-vorshaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія праваабаронцы падалі заяву на пікет 8 верасня з мэтай адзначыць 500 угодкі бітвы пад Воршай, а таксама выказаць пратэст супраць размяшчэння вайсковых расійскіх баз на тэрыторыі Беларусі і наяўнасці палітвязняў. Мяркуемая колькасць удзельнікаў пікета -- 10 чалавек, месца правядзення – цэнтральны стадыён каля ўваходу.

З заявай пададзены копіі дамоў з бальніцай, ЖКГ і ліст з міліцыі, што да іх, паводле Пастановы Савета міністраў № 270, павінен звяртацца сам райвыканкам адносна аховы парадку на пікеце.

Хаця ў прааабаронцаў вялікага аптымізму няма наконт дазволу, але яны не бачаць іншага выйсця, як дабівацца законным метадам рэалізацыі сваіх канстытуцыйных правоў і прымусіць уладу падпарадкоўвацца закону.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства