Пазіцыя Еўрасаюза па Беларусі не змянілася
Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў краінаў Мытнага саюза і Украіны ў Мінску 26 жніўня будзе праходзіць у "спецыфічным кантэксце", Еўрасаюз ўдзельнічае ў ёй па запрашэннях прэзідэнтаў Уладзіміра Пуціна і Пятра Парашэнкі, паведаміла на брыфінгу ў Бруселі 25 жніўня Майя Кацьянчыч, афіцыйны прадстаўнік кіраўніка дыпламатыі ЕС Кэтрын Эштан.
Пра гэта паведамляе Іnterfax.
"Гэта не двухбаковы візіт ЕС у Беларусь. Вы, вядома, ведаеце, якія зараз стасункі паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю. У шэрагу заключэнняў Савета ЕС гэтая сітуацыя прадстаўленая. Ёсць праблемы ў палітычнай галіне, і пазіцыя Еўрапейскага саюза ў сувязі з гэтым не змянілася", - сказала прэс-сакратар.
Так яна адказала на пытанне, ці плануе Кэтрын Эштан сустрэчы з няўрадавымі і іншымі арганізацыямі падчас свайго візіту ў Мінск.