viasna on patreon

Да лідара Zmena Паўла Вінаградава прыйшла міліцыя

2014 2014-08-25T12:47:13+0300 2014-08-25T12:47:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pavel-vinagradau-1.jpg
Павел Вінаградаў

Павел Вінаградаў

Пра гэта грамадскі актывіст напісаў толькі што ў сваім фэйсбуку: «Хочуць, каб дзверы адчыніў. А мне не хочацца) Дамовіліся, што роўна праз 2 гадзіны выйду самастойна. Пайду з рэчамі само сабой. Бывай, дарагі ФБ! Убачымся праз пару тыдняў», — напісаў Павел.

Нагадаем, што ўчора Павел Вінаградаў напісаў у сваім блогу на сайце «Беларускага партызана», што Zmena развесіла па Беларусі 100 бел-чырвона-белых сцягоў.

«Акцыя ні да чога не прымеркаваная, проста хацелі нагадаць, што БЧБ — гэта добра», — напісаў учора Павел.

Вінаградаў — былы палітвязень, адбываў тэрмін за падзеі Плошчы 19 снежня 2010 г., пасля вызвалення з турмы, дзе правёў больш за 8 месяцаў, грамадскай дзейнасці не спыніў, колькасць адміністрацыйнага арышту за праведзеныя акцыі налічвае ўжо больш за 100 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства