viasna on patreon

Мікалай Дзядок перанёс аперацыю на назе

2014 2014-08-25T09:19:55+0300 2014-08-25T09:19:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzjadok1.jpg
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

Аб аперацыі, якая нядаўна была ў Мікалая Дзядка, яго сябар Аляксандр Францкевіч даведаўся з ліста, які палітвязень напісаў сваякам.

Непасрэдна з Мікалаем Дзядком Францкевічу перапісвацца не даюць, бо яны праходзілі паводле адной крымінальнай справы. Але некаторыя звесткі пра свайго сябра ў Аляксандра Францкевіча ёсць. 

«Ведаю, што ён чытае кніжку пра Каліноўскага, калі ўжо не прачытаў. Што вывучае арабскую мову па дапаможніку. Да яго рэгулярна ездзіць адвакат. Мікалаю выходзіць на волю ўжо праз 6 месяцаў, я ведаю, што гэта такое, калі лічыш кожны дзень перад свабодай», — распавёў былы палітвязень Францкевіч.

Учора, 23 жніўня ў Мікалая Дзядка быў дзень нараджэння. Вядома, што сваякі і сябры даслалі яму віншаванні з пажаданнем трымацца і выйсці на волю без праблем са здароўем.

Мікалай Дзядок адбыў за кратамі ўжо 4 гады. Трымаюць актывіста анархісцкага руху ў крытай магілёўскай турме, як Мікалая Статкевіча і Яўгена Васьковіча. Як і яны, Мікалай таксама адмаўляецца пісаць прашэнне аб памілаванні.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства