viasna on patreon

Гомельскі суд разгледзіць скаргу карэспандэнта Радыё Рацыя

2014 2014-08-12T15:54:00+0300 2014-08-13T16:00:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bianko.jpg
Журналіст Мікола Бянько

Журналіст Мікола Бянько

У Гомелі карэспандэнт Беларускага Радыё Рацыя Мікола Бянько атрымаў позву на 26-га жніўня. А 10-й гадзіне ён павінен з’явіцца ў судЦэнтральнага раёна, дзе будзе разглядацца яго скарга на абласную пракуратуру.

Журналіст спрабуе абскардзіць папярэджанне за «незаконную журналісцкую дзейнасць» без акрэдытацыі.

Як адзначае Мікола Бянько, вынік прадказальны пры любым раскладзе, але дараваць беззаконне яму таксама не хочацца.

- Справа ў тым, што ў мяне няма ніякіх ілюзіяў адносна справядлівасці беларускага суда, я шмат разоў прысутнічаў на працэсах і бачыў, як адбываецца так званае правасуддзе ў нашай краіне. Але я адстойваю прынцыпы распаўсюду інфармацыі, што гарантавана Канстытуцыяй, і гэта прыярытэтна, гэта больш важна за некаторыя пастановы Міністэрства замежных справаў і разнастайных больш дробных дзяржаўных структураў.

Разглядаць позву Міколы Бянько будзе суддзя Марына Дамненка, якая асудзіла апазіцыйных актывістаў, па падліках праваабаронцаў, у сукупнасці на сто дзевяноста сутак. Мікола Бянько ў выпадку адмоўнага рашэння па  скарзе збіраецца дайсці да Камітэта па правах чалавека ААН. «Калі сітуацыя зменіцца ў Беларусі, дзяржава будзе павінна прынесці прабачэнні і, магчыма, кампенсаваць нанесеную ў сувязі з гэтым шкоду», – адзначае журналіст.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства