viasna on patreon

Віцебск: палітвязня Мікалая Статкевіча павіншавалі з Днём народзінаў (фота)

2014 2014-08-12T10:46:12+0300 2014-08-12T10:46:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vic-statkev-dzen-naradz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэтай ноччу ў Віцебску на знак падтрымкі Мікалая Статкевіча былі расклеены некалькі дзесяткаў улётак з патрабаваннем ягонага вызвалення. Такім чынам ягоныя віцебскія аднадумцы вырашылі павіншаваць палітыка з Днём нараджэння і нагадаць землякам пра наяўнасць у беларусі палітвязняў, аднім з каторых ёсць і Мікалай Статкевіч.

12 жніўня Мікалаю Статкевічу спаўняецца 58 гадоў. Экс- кандыдата на прэзідэнцкую пасаду ўзялі пад варту 20 снежня 2010 г., ён асуджаны 26 траўня 2011 г. судом Ленінскага раёна г.Мінску па ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў) да 6 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Рашэннем суда ад 12 студзеня 2012 г. умовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія: Мікалай Статкевіч быў пераведзены з калоніі №17 у Шклове ў турму №4 г. Магілёва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства