viasna on patreon

ААН: гуманітарная сітуацыя ва Украіне пагаршаецца

2014 2014-08-06T14:50:00+0300 2014-08-07T14:52:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/un_in_ukraine.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота УВКБ/І.Зімава

Фота УВКБ/І.Зімава

Савет Бяспекі ААН 5 жніўня абмеркаваў гуманітарную сітуацыю ва Украіне. Прадстаўнік Упраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў Джон Гінг адзначыў, што спробы знайсці палітычныя шляхі выхаду з крызісу не далі ніякіх вынікаў, паведамляе Цэнтр навінаў ААН.

Канфлікт ва Украіне ўжо забраў жыцці 1367 чалавек, больш за 4 тысячы былі параненыя. «Абарона грамадзянскага насельніцтва - гэта галоўны клопат. Па меры таго, як шырыцца канфлікт, расце і колькасць ахвяраў», - заявіў сябрам Савета Бяспекі Джон Гінг.

Як падкрэсліў Джон Гінг, у зонах канфлікту дагэтульпануе гвалт, гуманітарная сітуацыя працягвае пагаршацца. 3,9 мільёна чалавек пражывае ў раёнах, ахопленых баявымі дзеяннямі. Там сур'ёзна пашкоджана інфраструктура, абмежаваная падача вады і электрычнасці.

70% медыцынскіх работнікаў беглі з Луганска і Данецка, таму многія людзі не могуць атрымаць неабходную медыцынскую дапамогу. Дзясяткі тысяч украінскіх грамадзянаў вымушаныя былі пакінуць свае дамы. Колькасць зарэгістраваных унутрана перамешчаных асобаў у краіне дасягае амаль 118 тысяч чалавек, каля 169 тысяч, па афіцыйных дадзеных, беглі на тэрыторыю Расіі.

«Аднак гэта няпоўная карціна, бо многія з тых, хто пакінуў свае дамы, не заяўляюць пра гэта ўладам Украіны і не звяртаюцца па дапамогу, - адзначыў Гінг. - Расійскія ўлады і Упраўленне ААН па справах бежанцаў (УВКБ) паведамляюць, што з пачатку года, скарыстаўшыся 270-дзённай візавай праграмай для ўкраінцаў, мяжу перасеклі 740 000 чалавек».

Прадстаўнік Упраўлення па каардынацыі гуманітарных пытанняў заявіў, што ААН і яе партнёры аказваюць падтрымку ўраду краіны ў прадастаўленні гуманітарнай дапамогі насельніцтву. УВКБ прадастаўляе ўнутрана перамешчаным людзям і тым, хто змог вярнуцца дадому, прадукты харчавання, гігіенічныя наборы і прадметы першай неабходнасці. ЮНІСЕФ разам з партнёрамі займаецца аказаннем медыцынскай дапамогі вымушаным перасяленцам. Групы супрацоўнікаў Упраўлення па каардынацыі гуманітарных пытанняў праводзяць ацэнку патрэбаў.

Па словах Гінга, гуманітарныя калідоры, якія вядуць з найбольш пацярпелых раёнаў у раёны, што знаходзяцца пад кантролем урада, адкрытыя штодня на працягу некалькіх гадзінаў. Аднак часцяком яны блакуюцца ваюючымі, і эвакуацыя людзей ускладняецца.

Джон Гінг заклікаў бакі канфлікту не перашкаджаць перамяшчэнню людзей, а таксама забяспечыць гуманітарным службам доступ для дапамогінасельніцтву, якое жыве ў нястачы. «Гуманітарная сітуацыя пагаршаецца, а эскалацыя гвалту ў гарадскіх раёнах пагражае ўсё большай колькасці людзей. Калі не спыніць гвалт, маштабы пакутаў будуць толькі расці, павялічыцца і колькасць перасяленцаў. Неабходна неадкладна прыняць меры да таго, каб не дапусціць пагаршэння сітуацыі», - заявіў Джон Гінг.

Ён заклікаў улады Украіны стварыць адзіную сістэму рэгістрацыі ўнутрана перамешчаных асобаў, пазбавіць ад падаткаў гуманітарную дапамогу, паскорыць працэдуру ўезду ў краіну гуманітарных супрацоўнікаў і дастаўкі імпарту і спрыяць ўвозу медыкаментаў і матэрыялаў, сертыфікаваных СААЗ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства