У Магілёве забаронены пікет з патрабаваннем вызваліць палітвязняў
https://spring96.org/be/news/72310
2014
2014-08-01T12:15:11+0300
2014-08-01T12:15:11+0300
2014-08-01T12:15:11+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/palitviazni-grafici.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет быў запланаваны 4 жніўня ў цэнтры горада недалёка ад гарадской адміністрацыі.
Намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Андрэй Кунцэвіч у сваім адказе ў чарговы раз паведаміў праваабаронцам Аляксею Колчыну і Барысу Бухелю, што месца для правядзення пікета – пляцоўка каля д.31 па вуліцы Першамайскай -- не з’яўляецца дазволеным месцам для правядзення падобных мерапрыемстваў.
Для правядзення масавых мерапрыемстваў у Магілёве адведзена месца па адрасе – вул. Чалюскінцаў 64В, якая знаходзіцца на ўскрайку горада.
З пазіцыяй чыноўніка магілёўскія праваабаронцы нязгодныя і лічаць, што мясцовыя ўлады штучна абмяжоўваюць права грамадзянаў на свабоду мітынгаў і сходаў. Забарону пікета яна збіраюцца абскардзіць у бліжэйшы час.