viasna on patreon

У цэнтры Рэчыцы хочуць публічна падтрымаць палітвязняў

2014 2014-07-21T07:53:14+0300 2014-07-21T14:58:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pucicki2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валер Пуціцкі

Валер Пуціцкі

У Рэчыцкі раённы выканаўчы камітэт пададзеная заяўка на правядзенне 4 жніўня пікету на адкрытай пляцоўцы каля палаца культуры па вуліцы Савецкай раённага цэнтра. Як паведамляе праваабаронца Валер Пуціцкі, мэтай мерапрыемства з'яўляецца салідарнасць і напамін гаражанам аб наяўнасці ў краіне палітычных зняволеных, патрабаванне да ўлады аб іх хутчэйшым вызваленні.

Заяўку на мірны сход акрамя Пуціцкага падпісаў яго калега Мікалай Пытлеў, а таксама прадстаўнік кампаніі "Гавары Праўду" у рэгіёне Алег Шабетнік. 

Па словах арганізатараў, усе папярэднія заяўкі аб правядзенні мірныхсходаў у горадзе ўлады пакідалі без задавальнення. "І цяпер надзеі мала што нам дазволяць публічна падтрымаць палітвязняў. Аленагадваць чыноўнікам аб выкананні і забеспячэнні правоў і свабод,гарантаваных Канстытуцыяй, трэба", - лічыць праваабаронца. 
Дзень, калі актывісты Рэчыцы плануюць правесці акцыю абраныневыпадкова - 4 жніўня 2011 года ў Мінску быў затрыманы віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыня ліквідаванага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі. З
 гэтага часу праваабарончая супольнасць Беларусі адзначае гэты дзень як дзень салідарнасці з палітычнымі вязнямі.

Гомельская вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства