viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на хвалях Беларускага Радыё Рацыя

2014 2014-07-15T08:35:28+0300 2014-07-15T11:02:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (у летні час) ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”,  “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Падзея тыдня”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: масавыя парушэнні ў нашай краіне свабоды мірных сходаў, крымінальны пераслед сям’і бабруйскага блогера Алега Жалнова, а таксама апошнія навіны пра беларускіх палітвязняў.

“Падзея тыдня”: Кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі з 9 па 12 ліпеня знаходзіўся з візітам у Варшаве, якім завершылася першая пасля вызвалення еўрапейская паездка нядаўняга палітвязня. Афіцыйны польскі бок прымаў праваабаронцу сустрэчамі ў МЗС і канцылярыі прэзідэнта, а скончыўся візіт нечаканым здарэннем.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: юрыст ПЦ “Вясна” Наста Лойка распавядае, закладнікамі якіх юрыдычна-прававых недапрацовак становяцца мігранты на тэрыторыі Беларусі, як на гэтую праблему ўплываюць адзіная з Еўрасаюзам мяжа ды сяброўства дзяржавы ў АДКБ. 

У музычных паўзах гучаць песні спевака і блюзмэна Юрыя Несцярэнкі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства