viasna on patreon

Кэтрын Эштан: ЕЗ чакае вызвалення ўсіх палітвязняў Беларусі

2014 2014-06-22T14:42:00+0300 2014-06-25T14:42:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/eshton.jpg
Кэтрын Эштан

Кэтрын Эштан

Брусэль вітаў вызваленне беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пра гэта заявіла вярхоўны прадстаўнік ЕЗ ў замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

Яе словы прыводзіць сайт Місіі ЕЗ ў ААН (пераклад - charter97.org).

«Мы вітаем вызваленне беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, - гаворыцца ў заяве. - Пасля амаль трох гадоў пазбаўлення волі па палітычных матывах ён можа цяпер, нарэшце, уз'яднацца з сям'ёй і сябрамі.

Гэта з'яўляецца важным крокам з боку беларускіх уладаў, за якім без прамаруджання павінна рушыць услед вызваленне ўсіх астатніх палітычных зняволеных і поўнае аднаўленне іх грамадзянскіх і палітычных правоў. Гэта можа спрыяць паляпшэнню адносін паміж Еўрапейскім Звязам і Беларуссю».

Вашынгтон таксама назваў «пазітыўным развіццём падзей» вызваленне кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна». «Мы зноў заклікаем улады Беларусі неадкладна і без усялякіх абмежаванняў вызваліць усіх палітычных зняволеных», - гаворыцца ў распаўсюджанай 21 чэрвеня заяве амерыканскай адміністрацыі.

Алесь Бяляцкі выйшаў на волю ўчора раніцай. За кратамі ён правёў 1050 дзён - амаль тры гады. 24 лістападзе 2011 суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйной суме і прысудзіў да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд не ўлічыў, што паступаючыя на іх грошы выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства