viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-06-24T10:44:23+0300 2014-06-24T19:15:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

 

Анонс выпуску:

 

“Хроніка пераследу”: За мінулы тыдзень беларуская дзяржава неаднаразова трапіла пад крытыку ўплывовых міжнародных арганізацыяў за парушэнні правоў чалавека. Занепакоенасць на гэты конт выказалі Спецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі Міклаш Харашці і прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч.  

 

“Падзея тыдня”: Рэакцыя міжнароднай супольнасці на доўгачаканае вызваленне праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

 

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: 23 чэрвеня старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесь Бяляцкі даў першую пасля вызвалення прэс-канферэнцыю. На доўгачаканую сустрэчу сабраліся вядучыя беларускія журналісты, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу і грамадскага сектару, дэмакратычныя актывісты. Праваабаронца адказаў на дзесяткі пытанняў прадстаўнікоў незалежных СМІ.

 

У музычных паўзах - кампазіцыі пра вясну ў выкананні беларускіх і ўкраінскіх музыкаў. Спадзяемся, наш выбар вам зразумелы!

 

Слухаць выпуск:

https://spring96.org/images/upload/sound/2014-26/2014-06-24_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства