viasna on patreon

Ліквідатар памёр, не дачакаўшыся рэгістрацыі

2007 2007-06-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Віцебску на 60-м годзе жыцьця памёр адзін з заснавальнікаў грамадзкага аб’яднаньня “Ліквідатар”, інвалід Чарнобылю Мікалай Шынкоўскі.

Старшыня аб’яднаньня Аляксандар Ваўчанін, вайсковы мэдык Шынкоўскі ўдзельнічаў у ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС з 2 траўня 1986 году. Ён быў камандзірам асобай вайсковай мэдычнай роты.

19 траўня 2007 году чарнобыльскі актывіст удзельнічаў ва ўстаноўчым зьезьдзе, на якім вырашылі стварыць грамадзкае аб’яднаньне ліквідатараў.

У выступе на зьезьдзе Шынкоўскі выказаў пратэст супраць плянаванага скасаваньня чарнобыльскіх ільготаў. “Гэта трагедыя народу”, — гаварыў віцебскі чарнобылец.

Ці зарэгіструюць новае аб’яднаньне? Мін’юст, паводле Ваўчаніна, мусіць даць адказ да 12 ліпеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства