viasna on patreon

Бабруйск: супрацоўнікі міліцыі сканфіскавалі ў актывісткі подпісы за "Народны рэферэндум"

2014 2014-06-18T09:41:32+0300 2014-06-18T09:41:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/narodny-referendum.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вечарам 17 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі і адвезлі ў аддзяленне бабруйскую актывістку кампаніі "Гавары праўду" Яніну Аўсянік. Яна збірала подпісы за правядзенне "Народнага рэферэндума".

Нечаканая сустрэча з супрацоўнікамі міліцыі адбылася ў доме №187 па вуліцы Гогаля. Як мяркуе Яніна Аўсянік, іх выклікала мясцовая жыхарка, якая перад гэтым паведаміла зборшчыцы подпісаў, што яе сын працуе ў міліцыі.

-Яніна паспела сабраць 34 подпісы, іх у аддзяленні забралі і не вярнулі, - распавядае бабруйская каардынатарка кампаніі "Гавары праўду" Алена Мядзведзева. - Таксама на яе склалі пратакол, але Яна адмовілася яго падпісваць. Яе пратрымалі ў аддзяленні тры гадзіны, адпусцілі каля 22.00 гадзін вечара.

Яніна Аўсянік паведаміла, што супрацоўнікі міліцыі паабяцалі выклікаць яе на размову яшчэ раз, позвай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства