viasna on patreon

У Бабруйску затрымалі актывістку «Гавары праўду»

2014 2014-06-18T09:11:56+0300 2014-06-18T09:11:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gavary.jpg
Гавары праўду

Гавары праўду

У Бабруйску затрымалі валянтэрку кампаніі «Гавары праўду» Яніну Аўсянік. Пра зьняволеньне яна пасьпела паведаміць іншай актывістцы кампанііАлене Мядзьведзевай. Паводле Мядзьведзевай, Аўсянік затрымалі, калі тая зьбірала подпісы ў падтрымку «Народнага рэфэрэндуму».
Падпісныя лісты забралі. Міліцыянты, паведаміла Алена Мядзьведзева, склалі пратакол на Аўсянік, які затрыманая адмаўляецца падпісваць. Сувязь з Аўсянік адсутнічае. Тэлефон адключаны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства