viasna on patreon

Віцебскі актывіст заклікае старшыню гарвыканкама змяніць рашэнне наконт масавых мерапрыемстваў

2014 2014-06-08T07:30:15+0300 2014-06-08T07:30:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-zeliapau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Хрыстафор Жаляпаў, каардынатар Руху "За Свабоду" па Віцебскай вобласці, даслаў ліст старшыні гарвыканкаму Віктару Нікалайкіну. У лісце – просьба змяніць рашэнне гарвыканкаму №881, прынятае ў 2009 годзе, падчас кіравання папярэдніка спадара Нікалайкіна на гэтай пасадзе. Умовы, выкладзены ў п. 3 гэтага рашэння, абмяжоўваюць права гараджан на публічнае выказванне сваіх меркаванняў шляхам арганізацыі мітынгаў, пікетаў і сходаў.

Паводле Хрыстафора Жаляпава, цяперашні старшыня гарвыканкаму можа выправіць сітуацыю:

"З часу прыняцця рашэння гарвыканкаму пра арганізацыю вулічных акцый ніводнага падобнага мерапрыемства па ініцыятыве актывістаў дазволена не было! Праблема ў невыканальных умовах: паводле рашэння, заяўнік мусіць разам з заяўкай падаць у мясцовыя адміністрацыі і копіі дамоў на абслугоўванне акцыі супрацоўнікамі ЖКГ, міліцыяй і медыкамі. Указаныя ў рашэнні структуры ўхіляюцца ад заключэння дамоў любым чынам, і змусіць іх да гэтага немагчыма нават праз суд! Гэтаксама не дапамагаюць звароты ў суд, калі мы падаем скаргі на чыноўнікаў, якія нам адмаўляюць: суддзі зноў-такі спасылаюцца на гэтае рашэнне гарвыканкаму і настойваюць, што яго выкананне абавязковае, хоць яно супярэчыць заканадаўству аб арганізацыі масавых мерапрыемстваў".

Звяртаючыся да Віктара Нікалайкіна, актывіст Хрыстафор Жаляпаў згадвае, што ўжо даўно ведае старшыню гарвыканкаму, і лічыць яго не найгоршым з чыноўнікаў. Аднак станоўчага адказу спадар Жаляпаў не атрымаў:

" Адказу ад Нікалайкіна я не атрымаў увогуле. Мусіць, мой зварот быў перанакіраваны, і адказ прыйшоў за подпісам намесніка старшыні Уладзіміра Шломы. І спадар Шлома зноў паўтарыў аргументы, якія віцебскія актывісты чулі ўжо не аднойчы: што просьба змяніць рашэнне гарвыканкаму беспадстаўная. Бо рашэнне прайшло юрыдычную экспертызу, зацверджана, а значыць прызнана дасканалым…"

Актывіст кажа, што яму больш нічога не застаецца рабіць, як звартацца да старшыні гарвыканкаму паўторна. Ён піша: "Я памятаю, як у 1990-я гады, калі я быў дэпутатам гарсавету, Вы, тады начальнік аддзела гарвыканкаму, адказна рэагавалі на пытанні, пастаўленыя дэпутатамі. І я памятаю, колькі карыснага для людзей мы разам зрабілі за тыя 9 гадоў! Таму я разлічаў, што Вы з усёй сур'ёзнасцю паставіцеся да майго ліста наконт рашэння гарвыканкаму пра арганізацыю вулічных масавых акцый. Але адказ прыйшоў за подпісам намесніка, ад якога я не чакаў станоўчых высноваў. Я лічу, што Вы не дужа ўважліва чыталі мой ліст і недастаткова сур'ёзна ўспрынялі наяную праблему – што напрацягу 5 гадоў у Віцебску парушаецца артыкул 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь".

Хрыстафор Жаляпаў зноў чакае адказу ад старшыні гарвыканкаму і спадзяецца на асабісты адказ. Бо праблема немагчымасці правесці масавыя акцыі закрнула ўжо не толькі горад Віцебск і вобласць: узор рашэння віцебскіх чыноўнікаў распаўсюдзіўся па ўсёй Беларусі.

Віцебскі актывіст аргкамітэту па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" юрыст Аляксей Гаўруцікаў прааналізаваў рашэнні мясцовых уладаў – не толькі на Віцебшчыне, але і ў другіх абласцях. Высветлілася, што падобныя дакументы, дзе прапісана неабходнасць заключаць папярэдне дамовы на абслугоўванне акцый, дзейнічаюць і ў шэрагу раёнаў Гомельшчыны, Магілеўшчыны, Брэстчыны…

40 рашэнняў мясцовых органаў улады рэгламентуюць, каб грамадзяне заключалі дамовы папярэдне, перад акцыямі, яшчэ не атрымаўшы на іх дазвол. І толькі 28 рашэнняў маюць змест, які адпавядае патрабаванням заканадаўства і не вымагае ад грамадзяняў нейкіх дадатковых крокаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства