viasna on patreon

Бабруйск: у кватэры блогера Жалнова ідзе ператрус

2014 2014-05-23T12:24:14+0300 2014-05-23T12:24:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-zalnou-peretrus-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ад раніцы ў кватэры бабруйскага блогера Алега Жалнова ідзе ператрус. Па папярэдняй інфармацыі, міліцыянты шукаюць відэазапіс, які тычыцца выпадку яго затрымання ў будынку УУС "з-за спробы дыстанцыйнага падрыву".

Блогер вядомы тым, што фіксуе ўсе свае размовы з супрацоўнікамі міліцыі, ДАІ і нават кантралёрамі ў транспарце на відэакамеру. Потым ён выкладае гэтыя ролікі ў інтэрнэт і падае на дзеянні парушальнікаў у пагонах скаргі. Вельмі часта гэта сканчаецца судовымі справамі, з якіх Жалноў апошнім часам практычна не вылазіць, бо яны "перацякаюць" з адной у іншую.

Гэта ўжо другі ператрус у кватэры Жалновых. Нагадаем, у мінулым годзе ў блогера ўжо пабывалі нечаканыя "госці". Тады ператрус доўжыўся сем гадзін, а ў выніку міліцыянты сканфіскавалі ўсе тэхнічныя сродкі сувязі: мадэм, смартфон, вінчэсцеры, мабільныя тэлефоны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства