Палітвязень Мікалай Дзядок: Камусьці яшчэ цяжэй, чым мне
Палітвязень магілёўскай турмы Мікалай Дзядок падзякаваў былога палітвязьня Мікалая Аутуховіча за ліст падтрымкі, які той адправіў яму ў дзень свайго вызваленьня.
Мікалай Аўтуховіч вызваліўся ў пачатку красавіка і толькі зараз стала вядома, што ягоныя словы салідарнасьці з Мікалаем Дзядком пайшлі да адрасату. Карэспандэнту Свабоды распавяла пра гэта грамадзкая актывістка, рэжысэр Вольга Мікалайчык, якая лістуецца шмат з кім з палітвязьняў, у тым ліку з Мікалаем Дзядком.
«Мы тады за сталом ў Мікалая Аўтуховіча падпісалі велікодныя паштоўкі Дзядку ды іншым палітвязьням. Дзядок вельмі за яе ўсім удзячны і піша гэтак (дарэчы, па беларуску) : «Наогул я лічу, што трэба памятаць такую рэч: як бы мне не было цяжка, камусьці ў гэты час, у гэтую хвіліну нашмат цяжэй. Таму стараюся не раскісаць і не шкадаваць сябе. Вам жа пажадаю таксама трымацца, не губляць аптымізму, як бы цёмна і беспрасьветна часам не было навокал. Калі-небудзь дабро пераможа і мы зробім дзеля гэтага ўсё магчымае. Яшчэ раз дзякуй вам за падтрымку».
Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок асуджаны на 4,5 года зьняволеньня за хуліганскія дзеяньні адносна афіцыйных будынкаў. Сваёй віныМікалай Дзядок не прызнаў. Праваабаронцы лічаць яго палітвязьнем. Мікалая Дзядка трымаць у крытай турме, як злоснага парушальніка рэжыму.