У Мазыры пратэстанты сабралі 2000 подпісаў за касьцёл
Як паведаміў Радыё Рацыі кіраўнік аргкамітэту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» ў Мазыры Павел Наздра, усяго вернікіпратэстанты сабралі 1.800 подпісаў за вяртанне касцёлу ў Мінску рымакаталіцкай царкве. — Людзі абураныя тым, што храм збіраюцца перарабляць у нейкі забаўляльны цэнтр.
Працягваецца таксама збор подпісаў у межах кампаніі па абароне правоў на свабоду сумлення. Паводле Паўла Наздры, у горадзе за змену Закону «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях» падпісаліся 1.665 чалавек.
— Кампанія працягваецца, да яе далучаюцца новыя людзі. Подпісы ставяць вернікі розных канфесій і нават атэісты.
Нагадаем, што ў траўні стартавала кампанія па збору подпісаў з мэтай прывядзення Закону «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях» у адпаведнасць з Канстытуцыяй Беларусі, якая гарантуе права кожнаму чалавеку на свабоду веравызнання і забараняе ўмяшанне ў асабістае рэлігійнае жыццё.
У касцёле Святога Язэпа сёння размяшчаецца «Архіў навуковатэхнічнай дакумэнтацыі» і «Архіў літаратуры й мастацтва Беларусі». Два гады таму вернікікаталікі распачалі вулічныя набажэнствы за вяртанне каталіцкіх святыняў. Пасля таго, як стала вядома, што мінскія ўлады прынялі рашэнне пабудаваць на месцы кляштарнага комплексу забаўляльны цэнтр з гатэлем і падземнымі гаражамі, да набажэнстваў сталі далучацца вернікі іншых хрысціянскіх канфесій.