viasna on patreon

У брэсцкі офіс сацыял-дэмакратаў прыйшлі міліцыянты

2014 2014-05-14T13:51:27+0300 2014-05-14T13:51:27+0300 be

На кіраўніка абласной арганізацыі Ігара Маслоўскага яны склалі пратакол апытання.

 

Як паведаміў у каментары Еўрарадыё Ігар Маслоўскі, праваахоўнікаў цікавіла, як партыйцы святкавалі Міжнародны дзень салідарнасці рабочых.

Маслоўскі: "Супрацоўнік міліцыі запытаў асабіста мяне і папрасіў даць тлумачэнні наконт дзеянняў сябраў партыі падчас 1 траўня. Гэта было звязана з нейкай праверкай, якая, як я разумею, была ініцыянаваная ўнутры міліцэйскай структуры".

Як інфармавала Еўрарадыё, брэсцкія ўлады не дазволілі сябрам БСДП правесці 1 траўня арганізаваны мітынг з сацыяльна-эканамічнымі патрабаваннямі. Аднак каля 20 актывістаў адзначылі Першамай шэсцем па горадзе пад нацыянальнай сімволікай. Апроч гэтага эсдэкі правялі на вуліцах гораду інфармацыйную кампанію сярод брэстаўчан — распаўсюдзілі партыйныя ўлёткі.

Cа словаў Ігара Маслоўскага, ён не бачыць складу правапарушэння ў дзеяннях сваіх аднапартыйцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства