viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-05-06T08:28:12+0300 2014-05-21T15:06:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”. 

 Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: свабода слова ў Беларусі - Андрэй Пачобут і Жанна Літвіна трапілі ў сусветны "Спіс герояў інфармацыі"; аб прымусовым высяленні 185 сем'яў з інтэрнату ў Ваўкавыску.

"Падзея тыдня": зварот  шэрагу праваабарончых арганізацый, які тычыцца парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі  напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Менску з 9 па 25 траўня.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: Праваабаронцы і лідэры грамадскіх арганізацый Арменіі асцерагаюцца, што інтэграцыя з Расіяй негатыўна адаб'ецца на сітуацыі з правамі чалавека ў краіне. Пра гэта распавядае старшыня Армянскага Хельсінкскага камітэта Авецік Ішханян.

"Навіны палітвязняў": Міжнародная Федэрацыя за Правы Чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр «Вясна» падрыхтавалі аналітычны дакумент аб становішчы палітзняволеных у Беларусі. Праваабаронцы канстатуюць, што становішча 9 палітычных зняволеных у Беларусі крытычнае, а свабода яшчэ 32 актывістаў сур'ёзна абмежаванае.

У музычных паўзах - песні Паліны Рэспублікі.

 

Слухаць выпуск:

https://spring96.org/images/upload/sound/2014-19/2014-05-06_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства