viasna on patreon

Бяроза: адсяленне “без правілаў” (фота і дакумент)

2014 2014-04-26T13:05:35+0300 2014-04-26T13:05:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kvatera-seviaryn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія ўлады ўзяліся за знос прыватных дамоў па вуліцы Піянерскай, якая знаходзіцца ў ажыўленым месцы. Прычына –будаўніцтва 60-кватэрнага дома.

Пры гэтым адбываецца выбарачнае вызваленне зямлі: прымушаюць знесці дом №19, а дом № 17 застаецца. Участкі, размешчаныя ў канцы зносімых сядзіб, ніхто не чапае.

Працэс адсялення праходзіцьз парушэннямі. Так, Святлана Севярын з двума дзецьмі, адно з якіх інвалід, замест бацькоўскага дома больш сарака чатырох квадратаў з хляўчукамі і 20-цю соткамі зямлі атрымала аднапакаёўку па дамове найму метражом каля 35 квадратных метраў агульнай плошчы. Па словах Святланы Севярын, на яе ціснулі сацыяльныя педагогі, каб пераходзіла ў кватэру з выгодамі. Яе шантажаваў начальнік аддзела ЖКГ Бярозаўскага райвыканкама Яўген Клемяшук, кажа Севярын:

- Ён сказаў, мы табе дадзім па 15 метраў квадратных на чалавека, але ў халупе на ўскрайку горада або пойдзеш у дабраўпарадкаваную кватэру, але аднапакаёвую.

Яўген Клемяшук скарыстаўся прававой непісьменнасцю жанчыны, не пашкадаваў яе двух дзетак. Чамусьці прамаўчалі і сацыяльныя педагогі. Хаця якія гэта выгоды, калі дзецям прыходзіцца вучыць урокі на кухні на абедзенным стале. Хлопчык спіць таксама на кухні, бо пакойчык у няпоўных 15 метраў квадратных дазваляе паставіць толькі 2 ложкі, маленькую канапку і шафу.  

Згодна з жыллёвым заканадаўствам (арт.158. п.5), пры адсяленні дзяржавай з прыватнага жытла чалавек павінен атрымаць іншае жыллё не меншай плошчы, чым ягоны дом, і не меней 15 квадратных метраў на чалавека. Кватэра даецца дармова і ў прыватную ўласнасць.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства