viasna on patreon

Ці могуць палітвязні разлічваць на вызваленне па амністыі?

2014 2014-04-22T11:43:19+0300 2014-04-22T12:36:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amnistyja-2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 красавіка стала вядома, што ў парламент унесены законапраект аб амністыі на 2014 год. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал пакуль не апублікаваў дакумент.

Але з паведамленняў прэс-службы Лукашэнкі вядома, што амністыя не будзе распаўсюджвацца на асобаў, якія здзейснілі цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, а таксама не выканалі прадугледжаныя праектам закона ўмовы для вызвалення ад крымінальнай адказнасці і пакарання.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч кажа, што папярэднія законы "Аб амністыі" пад гэтым разумелі парушэнне рэжыму выпраўленчай установы, а таксама некампенсаваную пазыку перад дзяржавай.

Ці могуць палітвязні разлічваць на вызваленне па амністыі?

Намеснік старшыні ПЦ "Вясна" кажа, што большасць з іх асуджана за цяжкія злачынствы, таму і Эдуард Лобаў, і анархісты наўрад ці могуць быць вызваленыя па амністыі сёлета. Андрэй Гайдукоў па тэрміне выходзіць на волю 8 мая. 

Тэарэтычна пад амністыю трапляе толькі Васіль Парфянкоў, які пакуль не атрымаў статус злоснага парушальніка рэжыма. А вось Алесь Бяляцкі такі статус мае, таму і ў 2012 на яго не распаўсюджвалася амністыя.

"З іншага боку, спагнанні вязням выносіць адміністрацыя калоніі. Яна ж можа ў любы момант іх скасаваць. Таму калі будзе палітычная воля кіраўніцтва краіны на вызваленне Бяляцкага, ён падпадзе пад амністыю", - заўважыў праваабаронца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства