viasna on patreon

У Віцебску адбудзецца набажэнства за абарону гістарычнай спадчыны

2007 2007-06-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебская моладзь па-ранейшаму збіраецца на месцы колішняга Мікалаўскага сабору, праз рэшткі падмурку якога нядаўна пракладаўся каналізацыйны дзюкер, паведамляе “Еўрапейскае радыё”.

Актывісты грамадскага аб’яднання “Верас” зладзілі 4 чэрвеня на плошчы Свабоды гістарычную імпрэзу. Кіраўнік “Вераса” Сяргей Шэлегаў прапанаваў усім жадаючым экскурсію па гістарычным цэнтры Віцебска з расповедам пра зруйнаваныя і захаваныя дагэтуль старажытныя будынкі.

На жаль, першая частка экскурсіі – пра зруйнаванае – была прыкметна даўжэйшая, чым другая. Потым актывісты “Вераса” правялі віктарыну. Тым, хто правільна адказваў на пытанні па гісторыі горада, дасталіся падарункі.

Сёньня, 5 чэрвеня на плошчы Свабоды зноў збяруцца людзі, неабыякавыя да гісторыі роднага горада. Адбудзецца набажэнства за абарону гістарычнай спадчыны Віцебска, якое правядуць святары розных канфесій.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства